Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн лічыць, што цяперашні амерыканскі лідар Дональд Трамп праводзіць няслушную палітыку ў дачыненні да Расіі, Кітая і КНДР. Пра гэта ён сказаў у сераду на агульнанацыянальных тэледэбатах у Атланце (штат Джорджыя), якія транслюе тэлеканал MSNBC, піша tass.ru.

Па словах Байдэна, Трамп «паняцця не мае, што робіць» у сферы замежнай палітыкі. Па версіі былога віцэ-прэзідэнта, расійскае кіраўніцтва «прыкладае ўсе намаганні, каб раскалоць НАТО», а Трамп не процідзейнічае гэтаму.

Як сцвярджаў Байдэн, Трамп, сустрэўшыся з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, «даў Паўночнай Карэі ўсё, што яна хацела». Палітыка прэзідэнта ЗША, на думку былога віцэ-прэзідэнта, прывяла да сур'ёзнага паслаблення сувязяў паміж Вашынгтонам і Сеулам.

Як адзначыў Байдэн, ЗША разам з хаўруснікамі неабходна «аказваць ціск на Кітай», каб дамагчыся ад яго дапамогі ў дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. На думку былога віцэ-прэзідэнта, Трампу таксама варта больш актыўна крытыкаваць улады КНР за парушэнне правоў чалавека.

Байдэн лічыцца адным з найбольш верагодных супернікаў Трампа ад Дэмакратычнай партыі прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0