Міліцыя паведамляе, што пачасціліся выпадкі кібермахлярства. Прадстаўляючыся супрацоўнікамі кантакт-цэнтра ці службы бяспекі беларускіх банкаў, зламыснікі тэлефануюць з падменнага нумару тэлефона кліентам гэтых устаноў.

Апошнім яны паведамляюць аб учыненым у дачыненні да іх махлярстве і на падставе блакавання рахунку просяць паведаміць рэквізіты плацежных карт. Пасля гэтага, завалодаўшы інфармацыяй, выкрадаюць грошы.

Толькі за апошнія два дні ў міліцыю паступіла больш за 150 заяў і паведамленняў ад ахвяр вішынгу.

У сувязі з гэтым у МУС папярэджваюць:

— ні пад якой падставай не перадавайце і не паведамляйце аплатныя рэквізіты, поўны нумар карткі і тэрмін яе дзеяння, лагін і пароль да інтэрнэт-банку, іншую персанальную інфармацыю;

—не ўступайце ў перамовы з незнаёмцам. Пакладзеце слухаўку і самастойна звярніцеся ў банк па нумарах, пазначаных на афіцыйным сайце;

— ужывайце ўсе даступныя спосабы абароны, прапанаваныя банкамі (двухфактарную аўтарызацыю, смс-абвестку пра расходныя аперацыі, ліміт зняцця грашовых сродкаў і інш.);

— выкарыстоўвайце складаныя паролі доступу да ўліковых запісаў электроннай пошты, да сістэм «інтэрнэт-банкінг», сацыяльных сетак і іншых інтэрнэт-сэрвісаў;

— не адкрывайце электронныя паштовыя паведамленні, атрыманыя ад невядомых адпраўнікоў і не запускайце іх;

— не пераходзьце па невядомых спасылках і не наведвайце інтэрнэт-рэсурсы сумніўнага зместу;

— пры наведванні інтэрнэт-сайтаў звяртайце ўвагу на вэб-адрас інтэрнэт-рэсурсу.

Памятаеце: просьба незнаёмага абанента аб прадастаўленні канфідэнцыйнай інфармацыі сведчыць пра тое, што размова вядзецца з махляром!

Супрацоўнікі банка ні пры якіх абставінах не патрабуюць рэквізітаў банкаўскіх карт ці іншай канфідэнцыйнай інфармацыі!

Папулярная схема махляроў — напалохаць ахвяру. Сцэнары простыя:

— «з вашай картай адбываюцца ашуканскія транзакцыі»

— «з рахунку ўжо спісаныя грошы і выратаваць іх можна ў лічаныя хвіліны»

— «ад вашага імя накіравана заяўка на крэдыт, трэба тэрмінова яе адмяніць!»

— «на ваш рахунак памылкова залічаны перавод, яго трэба вярнуць»

— Важна! Калі з картай сапраўды адбываюцца ашуканскія аперацыі, банк сам можа яе заблакаваць. У любым выпадку, усе падазроныя сітуацыі лепш вырашаць ў аддзяленні банка асабіста альбо самастойна патэлефанаваць у кантакт-цэнтр па нумарах, пазначаных на афіцыйным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0