Меркаванні

Пайсці і вярнуцца. Каліноўскі як наш Герой з тысячай твараў

Піша Васіль Герасімчык.

Тое, што 155 гадоў здарылася з Каліноўскім, цяпер пагражае таму народу, дзеля дабра і шчасця якога ён узышоў на шыбеніцу.

Розніца толькі ў тым, што Кастусь свядома ахвяраваў у імя Праўды, гатовы рушыць на дапамогу Братам нават з таго свету. І не спыніць, не стрымаць яго ні здрадаю, ні шальмаваннем, ні забыццём. Бо гэта не проста «наш чалавек». Гэта наш Герой з тысячай твараў, ці як найменьш з 20-цю, які, пачуўшы пакуты нашчадкаў, зварухнуў Гару ў месцы на мяжы святла і цемры.

Джозэф Кэмпбэл у знакамітым творы The Hero with a Thousand Faces пісаў: «Нязведанае, якое дзесьці чакае нас, нашмат большае, чым калі-небудзь можна будзе пазнаць і распавесці». Пераканацца ў тым дадзена кожнаму. Вядомыя дата і месца: 22.11 у горадзе нашай мары, праз Вострую браму якога, як нідзе ў іншым месцы, праглядаюцца абрысы новай Беларусі.

Мы ў пераломным моманце гісторыі, дзе смерць і жыццё, нараджэнне і скон перапляліся вузельчыкам памерам кропкі на карце ў дакладна вызначаны прамежак часу: 22.11. Слынныя папярэднікі, якія, гадуючы Беларусь, натхняліся імем Героя, маглі аб тым толькі марыць. Але яны прадбачылі, што на кінуты імі запыт — «Дзе ты, Яська, з промнямі ў вачох?» — нарэшце, будзе дадзены станоўчы адказ. І што зноў, як тое было не раз, усе дарогі павядуць у Вільню, у «наш зрабаваны свет».

Народны паэт Беларусі Максім Танк яшчэ 55 гадоў таму спадзяваўся пабачыць на ўласныя вочы хоць адну пылінку праху Героя, каб сваёю крывёю напаіць і ажывіць яго.

Але Максім Танк сышоў разам з Беларуссю, перапыненай на раздарожжы гісторыі ў 1995 годзе. Ён не зможа 22.11 быць у горадзе нашай мары.

Не зможа там быць і Генадзь Кісялёў, Уладзімір Караткевіч і іншыя творцы, хто прыклаўся да паўставання вобраза нашага Героя з тысячай твараў. Не зможа быць у Вільні і Віктар Сырыца, і тысячы іншых рупліўцаў на ніве беларушчыны.

Яны адышлі ў лепшы свет заўчасна. «І хоць адтуль не вяртаюцца», 22.11 у Вільні мы, трымаючы іх імёны у сэрцы, станем ганаровай вартай для тых, хто вярнуўся і каго намагаліся пазбавіць Беларусі. Як прыклад для тых, хто толькі паўстае на шлях да Беларусі і хто яшчэ толькі невымоўна прадчувае адказ на пытанне: «Каго любіш?»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць