21.11.2019 / 11:32

У ЗША кошка, якая згубілася пяць гадоў таму, знайшлася на іншым канцы краіны 3

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Кошка Саша з амерыканскага горада Портленд, штат Арэгон (паўночна-заходняе ўзбярэжжа) знайшлася праз пяць гадоў амаль за дзве тысячы кіламетраў ад дома. Пра гэта паведамляе сайт MY Northwest.

Прытулак для жывёл горада Санта-Фе, штат Нью-Мексіка, паведаміў, што злавіў чорную кошку, якая блукала па вуліцах сталіцы штата. Супрацоўнікі прытулку адсканавалі мікрачып жывёлы і высветлілі, што кошка пераадолела больш за 1930 кіламетраў з штата Арэгон.

Авіякампанія American Airlines прапанавала даставіць кошку разам з супрацоўнікам прытулку ў Портленд, каб вярнуць яе гаспадару. Уладальнік жывёлы Віктар Усаў паведаміў, што кошка згубілася пяць гадоў таму і ён не чакаў убачыць яе зноў.

NN.by

11
bell / Адказаць
21.11.2019 / 12:44
малаверагона
1
Снова Йа / Адказаць
21.11.2019 / 14:21
bell, насмотрелись тв сказок про американцев-людоедов?;) у нас бы просто убили...
3
Жвір / Адказаць
21.11.2019 / 15:16
А котка ведала, што яна згубілася ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру