Фота Максіма Маханькова
У Беларусь ідзе пахаладанне. У пятніцу амаль без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Брэсцкай вобласці невялікі мокры снег, дождж). Вецер будзе з парывамі да 14 м/с, па захадзе — да 15-18 м/с.
Уначы да 10 марозу, па захадзе — ад мінус 3 да плюс 1 градуса. Днём будзе ад мінус 5 градусаў па ўсходзе да плюс 2 градусаў па захадзе.
У Мінску ўначы ў пятніцу да мінус сямі, раніцай — мінус пяць. Днём 0 — мінус 2, да вечара схаладае да мінус чатырох.
У суботу і нядзелю ўначы мінус 3-5, удзень мінус 1—3.