21.11.2019 / 12:32

Усе новыя дамы — нават ніжэй за пяць паверхаў — будуць абсталёўваць ліфтамі 4

Нізкапавярховую забудову ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі, паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.

Цяпер гэта патрабаванне не з'яўляецца абавязковым, таму ў будынках да пяці паверхаў (вышынёй не больш за 14 м) не прадугледжаны ліфтавыя шахты. Пасля зацвярджэння будаўнічай нормы «Жылыя будынкі» сітуацыя зменіцца. Пры будаўніцтве і рэканструкцыі дамоў незалежна ад паверхавасці будзе стварацца безбар'ернае асяроддзе.

Чакаецца, што новаўвядзенне ўступіць у сілу з 1 сакавіка.

NN.by

12
NavuchencaBK / Адказаць
21.11.2019 / 12:44
Яшчэ Ліфтмаш будзьма даціраваць...
Ну, як жа! Магілёўцы найперш.
0
Жвір / Адказаць
21.11.2019 / 13:31
Ухваляю, бо часам, бывае, хоць ты на карачках паўзі...
1
Евгений П. / Адказаць
21.11.2019 / 13:32
NavuchencaBK, и что плохого?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру