У Туркменскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры ў Ашхабадзе адбылася прэм’ера італьянскай оперы «Паяцы». Уваход быў бясплатным, паведамляе Радыё Свабода.

Галоўную партыю ў оперы італьянскага кампазітара Руджэра Леанкавала выканаў італьянскі тэнар. У галоўных ролях у пастаноўцы выступалі туркменскія спевакі, у тым ліку барытон Амангельды Аманаў. У апошні раз ён выходзіў на сцэну ў сакавіку 2001 года, пасля чаго оперныя пастаноўкі ў сталіцы краіны аказаліся пад забаронай.

За апошнія 18 гадоў паказ оперы «Паяцы» стаў першай пастаноўкай замежнай оперы ў Туркменістане і першай італьянскай пастаноўкай за ўсю гісторыю краіны. Оперу, як і балет, забаранілі пры першым прэзідэнце краіны Сапармураце Ніязаве, які палічыў гэтыя віды мастацтва «несумяшчальнымі з менталітэтам туркменаў». Яго пераемнік Гурбангулы Бердымухамедаў працягнуў забарону на гэтыя віды мастацтва пасьля смерці першага прэзідэнта ў 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0