21.11.2019 / 13:25

Фонд барацьбы з карупцыяй падаў пазоў да Уладзіміра Пуціна 2

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) і 14 супрацоўнікаў арганізацыі падалі ў Цвярскі суд Масквы пазоў да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведаміў заснавальнік ФБК Аляксей Навальны.

Пазоў пададзены з-за крымінальнай справы аб адмыванні грошай, заведзенай у дачыненні да супрацоўнікаў ФБК. Навальны растлумачыў, што ў фондзе лічаць Пуціна арганізатарам гэтай справы.

Аўтары іску патрабуюць «прызнаць незаконнай бяздзейнасць … Пуціна Уладзіміра Уладзіміравіча, якая выявілася ў яго ўхіленні ад выканання абавязкаў гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна».

NN.by

1
Пануры / Адказаць
21.11.2019 / 16:16
Ну усе - урэщце настау канец Пуцiнскай Расеi, мяркую хутчэй за усе пасадзяць.......
0
Ляксандра / Адказаць
21.11.2019 / 21:44
А я думаю чего это ВВ такой пришибленый в последнее время?Навальный постарался.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру