На Акцыі Любові 14 лютага затрыманьняў і арыштаў не было, аднак спэуслужбы ціснуць на маладафронтаўцаў, што бралі ўдзел у выступе, праз органы адукацыі.

24 лютага непаўналетнім сябрам Маладога Фронту Алёне Паляшчук, Яраславу Лыскаўцу і Марыі Мароз патэлефанавала жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай Камітэту адукацыі.

«Спадарыня адразу зазначыла, што шмат чаго ведае пра маю вучобу: школу, клас, назвала нават колькасьць маіх аднакласнікаў. Яна запытала, што я рабіла на плошчы 14 лютага. Калі я адказала, што адпачывала зь сябрамі, сказала: «Калі ты проста шпацыравала зь сябрамі і ня маеш дачыненьня да акцыі, табе моцна пашанцавала…», — распавядае Алена Паляшчук.

Супрацоўніца «Камітэту адукацыі» папярэдзіла маладафронтаўку, што Камітэт дашле запыт у школу, дзе навучаецца Алена Паляшчук, на характарыстыку дзяўчыны і зладзіць праверку па гэтым факце.

Такая ж сытуацыя паўтарылася зь Яраславам Лыскаўцом і Марыяй Мароз. Бацькам Яраслава, якія паднялі тэлефонную трубку, параілі заняцца «годным» выхаваньнем сына і паведамілі, што зараз адміністрацыя школы будзе пільна сачыць за маладафронтаўцам.

Марыі Мароз прыгразілі выключэньнем са школы за «ганебныя» паводзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?