21.11.2019 / 14:05

Севярынца будуць судзіць за мінскую акцыю з патрабаваннем свабодных выбараў 6

У РУУС Цэнтральнага раёна Мінска склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца, піша Радыё Свабода.

Актывіст паведаміў, што пратакол на яго складзены паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса — за парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў.

«Гэта за 16 лістапада, за ўдзел у акцыі «Сустрэча свабодных людзей — 2». Адправілі пратакол у суд і сказалі чакаць позвы», — паведаміў Павел Севярынец.

Акцыя «Сустрэча свабодных людзей-2» прайшла ў Мінску ў апошні дзень датэрміновага галасавання. Акцыю ініцыявалі БСДП (Народная грамада) Мікалая Статкевіча і «Еўрапейская Беларусь», у акцыі бралі ўдзел больш за 100 чалавек. Пасля сустрэчы на плошчы Свабоды адбылося шэсце ўдзельнікаў акцыі праспэктам Незалежнасці да Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе некалькі кандыдатаў у дэпутаты і спалілі на знак пратэсту свае пасведчанні.

NN.by

19
Satan / Адказаць
21.11.2019 / 14:18
На фото Северинец сидит и думает... - ну, и нафига я на эту акцию поперся... сотни раз уже же штрафы выписывали... как будто в этот раз не выписали бы... конечно, выпишут и пропьют на первом же заседании этого парламента.... точняк, лучше бы за эти деньги новую зимнюю куртку ребенку купил. 
1
Малады / Адказаць
21.11.2019 / 14:41
Цікава, гэта за "Таймс" ці зачыстка перад 8 сьнежня?
17
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
21.11.2019 / 15:31
Мой паважаны спадар Павал! Каму ужо патрыбныя гэтыя акцыi?.. Лепей накiраваць патрыётау на дабрачынныя акцыi. Паспрабуйце змагацца у рамках закону, якi не мы усталюемо... Раю! Прыслухайцеся! А потым ужо беларусы адзначаць, хто сапрауды чалавек... i годны палiтык...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру