21.11.2019 / 14:19

У мінскім бамбасховішчы знайшлі аптэчкі з псіхатропам

Супрацоўнікі наркакантролю Першамайскага РУУС ў бамбасховішчы выявілі аптэчкі з лекавым сродкам «Тарэн», якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва, паведамляе сталічная міліцыя.

Збудаванне знаходзіцца на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна. Канфіскавана больш за 1300 таблетак, якія знаходзіліся ў 232 індывідуальных аптэчках «АІ-2». Агульная вага забароненага рэчыва - больш за 290 грамаў.

Праваахоўнікі нагадваюць, што ў цяперашні час усталяваны дзяржаўны кантроль за захоўваннем і выкарыстаннем індывідуальных аптэчак «АІ-2», так як таблеткі «Тарэн» уключаныя ў спіс прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый у выпадку выяўлення наяўнасці названых аптэчак на захоўванні павінны арганізаваць іх знішчэнне.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру