21.11.2019 / 15:37

У Мінску двое маладзёнаў пабіліся ў гардэробе з-за чаргі 1

У адну з бальніц Мінска з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі 25-гадовага жыхара Бярозы. Малады чалавек растлумачыў, што траўмы яму нанёс невядомы мужчына, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што віноўнік — 27-гадовы жыхар сталіцы, які працуе мантажнікам ў адной з будаўнічых арганізацый.

Прычынай бойкі паслужыў слоўны канфлікт, які ўзнік з-за парадку чарговасці ў гардэроб установы грамадскага харчавання, у якім маладыя людзі адпачывалі. Не дасягнуўшы згоды ў спрэчцы, у іх завязалася бойка, у выніку якой мінчук нанёс 25-гадоваму жыхару Бярозы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

NN.by

0
Алег С. / Адказаць
21.11.2019 / 21:30
Бесяць тыя, хто лезе без чаргі. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру