Сюжэт кліпа просты: недзе, у далёкім дзяцінстве, застаўся цёплы двор, дзе гулялі ў фішкі, з балконаў у мінакоў кідаліся пакетамі з вадой, дзе расстрэльвалі азадкі мячом. І дзе, вядома, здаралася першае каханне.

Галоўныя ролі ў кліпе сыгралі не прафесійныя акцёры, а звычайныя гараджане, каторым добра знаёмая гэта дваровая рамантыка.

Руслан Пякарскі, адзін з герояў кліпа, расказаў «Нашай Ніве», што рэжысёр кліпа Мікіта Костачка — яго сябар дзяцінства.

«Ён патэлефанаваў мне і спытаўся, ці ёсць у мяне на прыкмеце машына, у якой можна адрэзаць дах. У мяне такая машына была. А калі мы сустрэліся, сказаў, што я ідэальна падыходжу на ролю падлетка 90-х. Канечне, усё, пра што ідзе гаворка ў кліпе, мне блізкае. Думаю, любы чалавек, які вырас у 90-я, знойдзе ў гэтым відэа нешта блізкае», — расказвае Руслан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?