22.11.2019 / 10:27

Зімовыя Дні адчыненых дзвярэй у ЕГУ. Рэгістрацыя з візавай падтрымкай да 24 лістапада

1-2 лютага Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) ладзіць зімовыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні і запрашае да ўдзелу старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў.

Падчас сустрэчы абітурыенты змогуць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. Сёлета ўніверсітэт таксама прапануе абітурыентам узяць удзел у адмысловым семінары «Я (не) гуманітарый».

Традыцыйна абітурыенты змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ, кампазіцыі і англійскай мове для паступлення на навучальныя праграмы ЕГУ.

ЕГУ дапамагае вучням і студэнтам ВНУ атрымаць бясплатную візу для наведвання мерапрыемства. Рэгістрацыя ўдзельнікаў, якім неабходная візавая падтрымка, працягнецца да 24 лістапада. Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 23 студзеня.

Па гэтай спасылцы можна зарэгістравацца на Дні адчыненых дзвярэй. Падрабязнасці — на сайце ўніверсітэта.

Праграма зімовых Дзён адчыненых дзвярэй

1 лютага (субота) адбудзецца выстава, профільныя сустрэчы абітурыентаў з прадстаўнікамі навучальных праграм і адміністрацыяй універсітэта, воркшоп «Я (не) гуманітарый», а таксама экзамен па замежнай мове.

2 лютага (нядзеля) удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй змогуць здаць уступныя экзамены па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ ў 2020 годзе.

Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгусцінскага манастыра, размешчанага ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру