21.11.2019 / 17:56

Сябра «Маладога фронту» Аляксандр Латышаў, якога шукалі паплечнікі, «знайшоўся» ў войску 8

Сябра «Маладога Фронту» Аляксандар Латышаў, якога шукалі паплечнікі, «знайшоўся» ў войску. «Ён ад сёньня ў нашай частцы, цяпер у карантыне. Учора ён быў адпраўлены з Гомля», — пацьвердзіў дзяжурны 52-га спэцыяльнага пошукавага батальёну, што дысьлякуецца пад Лепелем, піша Радыё Свабода.

Аляксандар Латышаў — са Жлобінскага раёну. Вучыўся ў Польшчы, потым вярнуўся ў Беларусь.

Трывогу забілі яго сябры і паплечнікі, таму што ён ад 15 лістапада не выходзіў на сувязь.

«15 лістапада Аляксандар мне паведаміў, што плянуе паехаць ва Ўкраіну, адтуль — у Польшчу. І больш не выходзіць на сувязь», — казаў Свабодзе ягоны прыяцель Дзьмітры Маракоў.

Былы сябра «Маладога фронту» Андрусь Цянюта сьцьвярджае, што Аляксандар Латышаў у верасьні хадзіў па позьве ў ваенкамат і «там яго чакаў супрацоўнік КДБ».

«Паводле слоў Аляксандра, супрацоўнік КДБ пытаўся ў яго пра вучобу ў Польшчы і пра мяне», — дадаў Андрусь.

У 2014 годзе Аляксандра Латышава адпраўлялі на псыхіятрычную экспэртызу «ў сувязі з удзелам у партыі «Малады Фронт»» — менавіта так было напісана ў накіраваньні ад жлобінскіх лекараў. У Гомельскім абласным псыхіятрычным шпіталі адхіленьняў у яго не знайшлі.

24
Жвір / Адказаць
21.11.2019 / 18:07
Ага, пайшоў служыць і паплечнікаў не паставіў у вядомасьць ! Адхадную не справіў, паляну не накрыў ! Канечне ж, паплечнікі будуць шукаць, зараз яшчэ і ўломяць, як мае быць... І правільна зробяць, я так мяркую.
3
Малады / Адказаць
21.11.2019 / 18:22
Так а дзе ён быў тыдзень? Затрымалі на беларуска-украінскай мяжы... Прапаў. Усплывае ў войску. А паміж што? Дзе трымалі? Што рабілі з хлапцом, га?
43
Serg / Адказаць
21.11.2019 / 18:28
Пусть послужит Родине. Может научиться страну защищать!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру