21.11.2019 / 19:34

У Беларусі ўпершыню будуць рэгуляваць мадэльную дзейнасць. Лукашэнка падпісаў указ 8

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 423 «Аб мадэльнай дзейнасці». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе.

Ва ўказе канкрэтызаваны значэнні і азначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб. Таксама пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэлей, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаны ўрадам.

«Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды», — падкрэслілі ў прэс-службе.

NN.by

2
Дзяўчынка / Адказаць
21.11.2019 / 19:46
Ха-ха-ха. А вось і вынік абрання новай дэпутаткі мадэлькі. Слухайце... Можа які гісторык дзеўчына апантаная беларускай краінай таксама захоча паўплываць на самі ведаеце каго? Ахвяруйце сабой дзеля краіны... Можа і цудоўныя ўказы народзяцца падпісаныя прэзідэнтам.
2
a.hto.tam.idze / Адказаць
21.11.2019 / 19:47
Права першай ночы ўладкавалі ў законным парадку?
2
Свободный / Адказаць
21.11.2019 / 20:05
Все маш не будет)))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру