21.11.2019 / 21:33

«Далей спецшкола». Камісія райвыканкама апошні раз папярэдзіла непаўналетняга абаронцу Курапат 29

Камісія па справах непаўналетніх пры адміністрацыі Маскоўскага райвыканкаму Менску вынесла папярэджаньне Іларыёну Т., непаўналетняму актывісту, які рэгулярна ўдзельнічае ў акцыях апазыцыі і пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапат, піша Радыё Свабода.

Тыдзень таму Іларыён Т. ужо атрымаў папярэджаньне за ўдзел у сустрэчы з выбарцамі, якая прайшла 6 кастрычніка на плошчы Свабоды. Сёньня, 21 лістапада, камісія прызнала яго вінаватым у дробным хуліганстве падчас падзей 3 лістапада ў Курапатах і зноў папярэдзіла.

«Сказалі, гэта апошняе папярэджаньне па артыкуле 17.1 — за дробнае хуліганства. Яшчэ адно такое — і накіруюць ў спэцыяльную школу закрытага тыпу», — кажа хлопец.

3 лістапада пасьля шэсьця на Дзяды ў Курапаты група актывістаў пайшла да ўваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим». Паводле аднаго з актывістаў, на той момант кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча, ішлі, каб там правесьці сустрэчу з выбарцамі. Ахоўнікі рэстарацыі спрабавалі не прапусьціць актывістаў на тэрыторыю, узьнік канфлікт. Выкліканыя адміністрацыяй установы міліцыянты затрымалі 6 актывістаў, у тым ліку і непаўналетняга Іларыёна Т., які ў выніку атрымаў траўму нагі. Увечары таго ж дня хлопца адпусьцілі з пастарунку.

«На відэа інцыдэнту відаць, што парушэньняў з майго боку не было, а адміністрацыя сама справакавала бойку. У рапарце пра мяне міліцыянт зазначыў, што я нібыта сам валіўся на зямлю падчас бойкі і ад гэтага ўтварыўся ўшыб нагі. Але гэта няпраўда. Мая траўма цалкам на сумленьні амапаўцаў у цывільным, якія зьбівалі нас пасьля затрыманьня ў бусіку. Ды яшчэ і зьдзекаваліся маральна. Буду падаваць на іх скаргу ў Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт», — сказаў пра рашэньне камісіі Іларыён Т.

4
Грязный Гарри / Адказаць
21.11.2019 / 20:27
Фамилии и должности "комиссаров" в студию!
5
belariy / Адказаць
21.11.2019 / 20:42
гы...  напужалі вожыка голай дупай ))))
119
Черная Русь / Адказаць
21.11.2019 / 21:01
а родителей посадить
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру