Здароўе22

У Беларусі правялі дзве ўнікальныя аперацыі з дапамогай 3D-мадэлей сэрца

У чарадзе выратаванняў ад гіпертрафічнай кардыяміяпатыі (а ў РНПЦ «Кардыялогія» па аўтарскай методыцы прааперавалі ўжо 90 чалавек) выпадкі Андрэя Буйко з Мінска і Георгія Зеракідзэ з Тбілісі ўнікальныя. У Андрэя была яе асаблівая ўскладненая форма. У Георгія — экстрэмальная. Настолькі вялікі ўчастак міжжалудачкавай перагародкі трэба было высячы, што гэта стала сусветным медыцынскім рэкордам. Абедзве аперацыі паспяхова правялі кардыяхірургі РНПЦ «Кардыялогія» Уладзімір Андрушчук і Віталь Адзінцоў, паведамляе БелТА.

Андрэй Буйко раней прафесійна гуляў у хакей. Каля дзесяці гадоў таму са спортам прыйшлося завязаць з-за праблем з сэрцам. Пра свой дыягназ малады чалавек ведаў, але ў яго выпадку гіпертрафічная кардыяміяпатыя, хвароба каварная, і зусім практычна ніяк сябе не паказвала. А ў 2018 годзе з-за яе ў Андрэя здарыўся інсульт. Так малады чалавек трапіў да Уладзіміра Андрушчука, аўтара методыкі трохмернага мадэлявання, і той прапанаваў аперацыю. Спецыялісты не ўтойвалі, што яна будзе ўнікальнай. «Пры абследаванні ў Андрэя выявілі гіпертрафічную кардыяміяпатыю з паражэннем сярэдніх аддзелаў левага жалудачка. Развіліся ўжо і інфаркт, і трамбоз. Плюс ускладненні ў выглядзе перанесенага інсульту», — распавёў кардыяхірург.

«Гэта сур'ёзная паталогія, якую з-за цяжкадаступнасці і без таго мала аперуюць, а з такімі ўскладненнямі — яшчэ менш. У амерыканскай медыцынскай літаратуры, напрыклад, апісана 30 падобных выпадкаў, на постсавецкай прасторы не зафіксавана ніводнага», — адзначыў Уладзімір Андрушчук.

Уладзімір Андрушчук.

Беларускія дактары прааперавалі пацыента праз разрэз анеўрызмы сэрца, дзе былі выдалены тромбы і залішні ўчастак міякарда. «Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта першая такая аперацыя ў СНД і адзінкавая — у свеце», — падкрэсліў суразмоўца. Ён дадаў, што паспеў падзяліцца навіной з брытанскімі калегамі і тыя не ўтойвалі свайго захаплення.

У Еўропе зусім няшмат цэнтраў, дзе ў прынцыпе праводзяць падобныя ўмяшанні. Прычым часцяком пацыентам прапаноўваюць усталяваць пратэз замест мітральнага клапана. Аднак для лячэння такой формы гіпертрафічнай кардыяміяпатыі гэта не вельмі эфектыўна. Беларуская тэхналогія дазваляе праводзіць аперацыю максімальна радыкальна, захоўваючы пры гэтым мітральны клапан. 3D-мадэль для кожнага пацыента ствараецца індывідуальна. Гэта дакладны прататып біялагічнага сэрца, яго друкуюць на падставе даных камп'ютарнай тамаграфіі з кантрасным узмацненнем. Сапраўднай аперацыі папярэднічае віртуальная, гэтым займаецца доктар-кардыяхірург Арцём Нявыглас. Вынікі сваіх маніпуляцый ён пераносіць у 3D.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць