Каліноўскі быў публічна павешаны 22 сакавіка 1864 года на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні на загад расійскіх уладаў. Смерцю былі пакараныя два дзясяткі паўстанцаў. Іх пахавалі на гары Гедыміна, а магілы зраўнялі з зямлёй.

Падчас раскопак у 2017 годзе парэшткі былі выяўлены і ідэнтыфікаваны. Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы.

Цырымонію наведаюць сотні альбо нават тысячы беларусаў. Афіцыйную дэлегацыю прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрушэнка.

Праграма развітання

8.30 (Тут і далей указваецца літоўскі час. У Беларусі больш на адну гадзіну — значыцца, 9.30) — Вынас трунаў з унутранага двара Палаца кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага.

8.40 -— Унясенне трунаў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

9.00 — 11.30 — Грамадскае развітанне

11.45 — Прыбыццё афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

12.00 — Святая Імша ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Імшу служыць арцыбіскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас, удзельнічаюць біскупы і ваенныя капланы Літвы, Польшчы, Беларусі.

13.20 — Вынас трунаў з Кафедральнага сабора-базылікі Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Жалобная працэсія накіроўваецца на могілкі Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

(Маршрут жалобнай працэсіі: вул. Врублёўскё, Швентарагё, Пілес, Дзіджойі, Аўшрос Варту, Пелесос, Росы)

~ 14.00 — Спыненне жалобнай працэсіі каля Вострай брамы.

~ 14.30 — Прыбыццё жалобнай працэсіі на могілкі Росы.

14.40 — Унясенне трунаў у капліцу старых могілак Росы, апошняе развітанне. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

16.00 — Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

Спіс забітых удзельнікаў паўстання. У дужках — узрост на момант смерці:

  • Станіслаў Ішора (24)
  • Раймунд Зямацкі (53)
  • Баляслаў Колышка (25)
  • Юльян Ляснеўскі (31)
  • Зыгмунт Серакоўскі (36)
  • Аляксандр Раўкоўскі (27)
  • Юзаф Раўкоўскі (36)
  • Караль Сіповіч (19)
  • Юзаф Яблонскі (20)
  • Ян Бянькоўскі (26)
  • Генрык Макавецкі (27)
  • Уладзіслаў Нікаляй (26)
  • Альберт Лясковіч (23)
  • Казімер Сычук (Сацэвіч) (36)
  • Мечыслаў Дарманоўскі (27)
  • Ігнат Здановіч (23)
  • Цітус Далеўскі (23)
  • Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40)
  • Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26)
  • Эдвард Чаплінскі
  • Ян Марчэўскі (24).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0