Coldplay не плануе ехаць у турнэ з новым альбомам з-за ўздзеяння канцэртаў на навакольнае асяроддзе. Падобна на тое, клопат пра экалогію становіцца трэндам сярод музыкаў.

Восьмы альбом гурта Everyday Life выходзіць у пятніцу, і фанаты чакалі сусветнага турнэ.

«На працягу наступнага года або двух мы ўдзяляем час таму, каб высветліць, як наш тур можа быць не толькі экалагічна ўстойлівым, але і як ён можа быць актыўна карысным [для прыроды]», - сказаў у інтэрв'ю bbc.com фронтмэн гурта Крыс Марцін.

Група хацела б, каб іх будучыя туры зрабілі станоўчы ўплыў на навакольнае асяроддзе.

У апошні раз брытанскі гурт падарожнічала па свеце са сваім турам A Head Full of Dreams, у рамках якога далі 122 канцэрта на чатырох кантынентах ў 2016-2017 гадах.

«Самае складанае - гэта пералёты. Але, напрыклад, наша мара - гэта шоу без аднаразовага пластыку, дзе электрычнасць забяспечваецца сонечнай энергіяй», - дзеліцца меркаваннямі вакаліст.

«Мы ўжо правялі шмат вялікіх тураў. Як мы можам змяніць гэта, каб кампенсаваць узятае [ў прыроды]?» - задаецца пытаннем фронтмэн Coldplay.

 

«Менш дэкарацый і грузавікоў»

З Крысам Марцінам салідарная адна з кіраўніц агенцтва па менеджменце артыстаў Creative Artists Agency Эма Бэнкс.

«Ці трэба нам мяняць дэкарацыі 27 разоў? Навошта вешаць аўто для спецэфектаў?» - рытарычна пытаецца Бэнкс.

Па словах Эмы, у вялікіх музыкаў можа быць да 60 грузавікоў у іх турах па кантыненце і па некалькі прыватных самалётаў у пералётах. Паслугамі яе агенцтва ўжо карысталіся спявачкі Кайлі Міноўг, Кэці Пэры і Лорд і групы Arcade Fire, Red Hot Chili Peppers, Green Day і Muse,

Бэнкс лічыць, што музыкі павінны праяўляць ініцыятыву і самі задумвацца, як падобныя туры ўплываюць на навакольнае асяроддзе.

Чым больш у вас шоу, тым больш яно ўплывае на экалогію. Нам трэба больш думаць пра тое, як наогул не спараджаць праблемы», - сказала Эма.

Ніхто з кліентаў Бэнкс ніколі не адмаўляўся ад сусветнага турнэ з-за ўплыву на навакольнае асяроддзе, але яна спадзяецца, што гэта хутка зменіцца. Па меры таго, як фанаты ўсё больш усведамляюць свой уплыў на планету, на артыстаў аказваецца ўсё больш ціску з боку публікі.

«Калі кожны, хто едзе ў велізарны тур, выкарыстае на пяць грузавікоў менш, гэта ўжо будзе крокам наперад», - заўважае яна.

 

Па фунту на дрэва

Паводле справаздачы 2016 года, толькі брытанскія канцэрты і фестывалі за год паспрыялі выкіду амаль 20 тыс. тон CO2 — і гэта без уліку перасоўванняў музыкаў і іх прыхільнікаў. Пры гэтым футбольны кубак «Еўра-2016» сумарна паспрыяў выкіду ў атмасферу за 2,8 млн тон вуглякіслага газу.

Некаторыя музыкі ўжо занялі актыўную пазіцыю: так, гурт The 1975 аддае па фунту з кожнага прададзенага білета арганізацыі One Tree Planted, што саджае дрэвы па ўсім свеце.

А Білі Айліш адмовілася ад пластыкавых трубачак на сваіх канцэртах і разыгрывае квіткі сярод фанатаў, якія змагаюцца са зменай клімату. Юная спявачка таксама абвясціла аб з'яўленні «эка-гарадкоў» на кожным канцэрце - сектараў, дзе прыхільнікі могуць даведацца аб змяненні клімату і надзённасці пераменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0