Пасажырскі Boeing 737 авіякампаніі Turkish Airlines здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Адэсы ўвечары 21 лістапада, паведамляе выданне «Думская».

Самалёт, які выконваў рэйс са Стамбула, здолеў прызямліцца толькі з другой спробы, пры гэтым у яго зламалася пярэдняя стойка шасі і лайнер сеў на пуза.

Экіпаж экстрана эвакуіраваў пасажыраў па надзіманым трапах. Усяго на борце знаходзіліся 136 пасажыраў. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0