У найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць ваганні тэмпературы ад мінусу да плюсавых значэнняў, а таксама туманы, дажджы і снег. У сувязі з гэтым на асобных участках дарог магчыма раптоўнае ўтварэнне галалёдзіцы.

«Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў улічваць, што ў існуючых умовах надвор'я вонкава чыстая праезная частка можа быць слізкай. Варта выбіраць стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымаць бяспечную дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал, а таксама пазбягаць непатрэбных перастраенняў, апярэджанняў і абгонаў», — распавялі ў ДАІ.

Акрамя таго, неабходна павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў, прышпільвацца, гарантаваць бяспечную перавозку дзяцей ва ўтрымлівальных прыладах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?