Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Абвешчаны прысуд па справе Андрэя Качура, былога начальніка аддзела цэнтральнага апарата Следчага камітэта, піша Tut.by

Андрэя Качура прызналі вінаватым у падбухторванні да дачы хабару на суму 25 тысяч даляраў і прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінаваўца прасіў для былога супрацоўніка Следчага камітэта тры гады калоніі.

Андрэй Качур спакойна ўспрыняў прысуд. У суд ён прыйшоў з вялікай клетчатай торбай з рэчамі — чакаў, што яго возьмуць пад варту проста падчас абвяшчэння прысуду. Падчас следства, нагадаем, ён знаходзіўся на волі.

Нагадаем, у лютым 2019 года Андрэю Качуру былі выстаўлены абвінавачанні ў карупцыйным злачынстве. У СК ён адказваў за кадравую і ідэалагічную працу.

Старшыня СК Іван Наскевіч заяўляў, што падставай для адстаўкі абвінавачанага стала інфармацыя, атрыманая «ад сумежнага ведамства» - пра карупцыйнае злачынства. Пастанову аб завядзенні крымінальнай справы падпісаў Наскевіч, папярэдняе следства праводзіла група следчых цэнтральнага апарата СК.

Па версіі следства, да Качура звярнуўся яго даўні таварыш — бізнэсовец Андрэй Казачок, у дачыненні да якога была заведзена крымінальная справа аб ухіленні ў выплаце падаткаў. Казачок прасіў Качура дапамагчы, той дамовіўся з начальнікам упраўлення, якое расследавала справу, Іллёй Валозіным, што таго не возьмуць пад варту і што прысуд у выніку не будзе звязаны з абмежаваннем або пазбаўленнем волі. Кошт пытання - 25 тысяч даляраў. Андрэй Качур настойвае, што перадаў Валозіну ў два этапы ўсю суму, сабе нічога не прысвойваў.

Казачок ў выніку атрымаў пяць гадоў «хіміі», ён да гэтага часу адбывае пакаранне і лічыць, што яго «кінулі» на грошы.

Крымінальная справа па факце атрымання хабару не заведзена. Ілля Валозін на волі і, па нашых дадзеных, не з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы. Аднак у вытворчасці Следчага камітэта ёсць справа аб махлярстве (ч.4 арт. 209 КК) - верагодна, гаворка ідзе пра 25 тысячах даляраў, умовы пра тое, што Казачок застаецца на волі, не выкананы.

Адвакат Качура і сам абвінавачаны прасіў суд аб спагадзе, паказвалі на 20 гадоў «бездакорнай» службы былога супрацоўніка СК. Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?