22.11.2019 / 13:19

Мінабароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала роту ганаровай варты ў Вільню 8

Міністэрства абароны Беларусі толькі 22 лістапада адказала на просьбу даслаць роту ганаровай варты на цырымонію пахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні, паведамляе Радыё Свабода

Да міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова звярнуўся Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

Паводле звароту, літоўскі ўрад гатовы быў падтрымаць такую ініцыятыву беларускага Міністэрства абароны.​

Таксама аўтары звароту прасілі правесці салют у гонар Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Мінску.

Міністэрства абароны паведаміла, што «правядзенне салюта і накіраванне роты ганаровай варты не ўяўляюцца магчымым». Больш ніякіх тлумачэнняў не было.

NN.by

3
Брудны / Адказаць
22.11.2019 / 14:13
Ну калi войскам кiруюсь расейскiя халуi дык канечне немагчыма
3
Jorg / Адказаць
22.11.2019 / 14:27
Абкекалiсь, байцы...
4
Логистик / Адказаць
22.11.2019 / 14:34
Нет белорусской армии, нет и варты. Это подразделение российских войск, которое предназначено для контроля ситуации в подконтрольной провинции. Лукашенко создал армию без идеи, армия без основы, армия без будущего, армия которая сдаст страну в любой момент.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру