Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці АПК Віцебскай вобласці, дзе цяпер ёсць шмат істотных праблем. Прапаноўвалася стварыць у галіне супербуйны холдынг, аднак кіраўнік дзяржавы запатрабаваў «ісці ад зямлі» і развіваць ужо існуючыя інтэграцыйныя структуры, перадае БелТА.
«Ніякіх надбудоў. Што тычыцца даўгоў і іншага, нават калі мы іх адтэрмінуем, кожны год крывёю і потам вы будзеце зарабляць грошы і дакладваць. Дурніцы, мужыкі, больш не будзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць прыватызацыі і продажу інвестарам тых гаспадарак, якія не могуць самастойна эфектыўна працаваць.