22.11.2019 / 14:36

«Нішто так не аб’ядноўвае, як пралітая за агульныя ідэалы кроў», — арцыбіскуп Кандрусевіч на пахаванні Каліноўскага 4

Перапахаванне паўстанцаў 1863—64 гадоў мае вялікае значэньне для Беларусі, а адзін з лідараў паўстання Канстанцін Каліноўскі ўсведамляў беларусаў як асобную нацыю, якая мае права на самавызначэньне, — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у сваім выступе пасля імшы ў Віленскай катэдры, піша Радыё Свабода.

«Паўстанцы былі прадстаўнікамі розных народаў і веравызнанняў. Але ўсе яны змагаліся з царызмам за свабоду сваіх народаў і за іх агульную свабоду — змагаліся за «нашу і вашу свабоду». Сярод іх — Канстанцін Каліноўскі, сын беларускага народа, лідар нацыянальнага вызваленчага руху, публіцыст і паэт, высакародны чалавек, які вызначаўся незвычайнаю сілаю духу і з'яўляўся адным з кіраўнікоў паўстання. Таму сённяшняя падзея мае вялікае значэнне таксама і для Беларусі», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Паводле кіраўніка беларускай каталіцкай царквы, Каліноўскі «належыць нашай гісторыі як той, хто ўсведамляў беларусаў як асобную нацыю, якая мае права на самавызначэнне», а паўстанне 1863—64 гадоў «пакінула свой след у гісторыі», хоць і «не прынесла жаданага плёну».

«Узгадваючы тыя далёкія гістарычныя падзеі, мы не імкнёмся раздзіраць загоеныя раны і пасыпаць іх соллю. Наадварот, мы хочам яшчэ раз асэнсаваць, да чаго можа прывесці адсутнасць любові да бліжняга і павагі да ягоных правоў, якія ён атрымаў ад Бога, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Ён заклікаў маліцца «за паўстанцаў-мучанікаў, магілы якіх яшчэ зусім нядаўна не былі вядомыя, і аднавіць братэрскія адносіны з суседнімі народамі і вернікамі розных веравызнанняў».

«Нішто так не аб’ядноўвае, як пралітая за агульныя ідэалы кроў», — заявіў кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі. Ён назваў «сімвалічным» перапахаванне парэшткаў паўстанцаў менавіта ў Вільні — «горадзе Божай міласэрнасці».

Тысячы беларусаў сабраліся ў Вільні на пахаванне Каліноўскага ВІДЭААНЛАЙН, ФОТЫ

NN.by

3
Алёна К. / Адказаць
22.11.2019 / 14:42
Хай Гасподзь Бог аддзячыць. На Беларусі Бог жыве!
11
Матёрый / Адказаць
22.11.2019 / 18:36
Откуда у РПЦ деньги на охрану, авиацию, внедорожники?!
1
Танчык / Адказаць
22.11.2019 / 18:40
Вялікі дзякуй за гэтыя словы!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру