Скаргі на працу сэрвісу з'явіліся ў Беларусі і іншых еўрапейскіх краінах. Каманда месенджара працуе над ліквідацыяй праблем.
У працы месенджара Telegram здарыўся збой. Пра праблемы з працай месенджара таксама паведамляюць карыстальнікі ў сацыяльных сетках.
На недаступнасць месенджара скардзяцца карыстальнікі ў Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Узбекістане.
Перабоі пачаліся ў працы і дэсктопнай, і мабільнай версіі месенджара. Да 17:00 праца месенджара часткова аднавілася.