22.11.2019 / 20:04

Румас на сустрэчы з украінскім прэм'ерам: Сітуацыя ў нас стабільная, але ВУП не расце 5

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас прапанаваў украінскаму калегу Аляксею Ганчаруку прапрацаваць канкрэтныя сумесныя праекты для росту эканомік дзвюх краін. Сустрэча прэм'ераў праходзіць сёння ў Лондане на палях інвестыцыйнага саміту, перадае БелТА.

«Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі стабільная — нізкая інфляцыя, дастатковы ўзровень ЗВР, аднак па ВУП не расцём, гэта праблема. Таму трэба думаць, што разам рабіць з брацкай Украінай, каб мы і вы раслі хутчэй», — сказаў Сяргей Румас.

Аляксей Ганчарук прапанаваў прапрацаваць магчымыя праекты ў развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў Украіны і Беларусі ў розных сферах — ад інфраструктурных і энергетычных праектаў да турыстычных.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
22.11.2019 / 20:38
Полный песец?
1
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
22.11.2019 / 21:05
Галоўнае, каб было стабiльна, а ВУП - справа дзесятая :)
0
Алесь / Адказаць
22.11.2019 / 21:13
Стабiльна хранова. Гэта называецца крызiс.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру