У Полацку каля ГСПК «Бельчыцы» адбылася аварыя, пацярпелі тры чалавекі, паведамляе БелТА.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паступіла ратавальнікам 22 лістапада ў 19.48.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што легкавы аўтамабіль ЗАЗ-989 з'ехаў у кювет і перакуліўся. У салоне былі заблакаваныя тры чалавекі.

Ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі кіроўцу і двух пасажыраў і перадалі брыгадзе медыкаў.

Пасля агляду яны былі шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0