Фанаты мінскага хакейнага «Дынама» на матч з расійскім «Авангардам», які прайшоў 23 лістапада ў Балашысе, прывезлі банер з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Разам з банерам заўзятары змясцілі і бел-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй».

Дарэчы, матч «Дынама» выйграла з лікам 2:1. Гэта адна з рэдкіх у гэтым сезоне перамог беларускага клуба.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?