У Расіі заявілі, што асабістыя рэчы ўкраінскіх маракоў з суднаў Нікапаль, Бердзянск і Яны Капу «згнілі з-за вільготнасці». Пра гэта распавёў адвакат украінскіх маракоў Мікалай Полазаў, піша Еспресо.TV.

«Як мне патлумачылі следчыя, з-за вільготнасці і ўмоў захоўвання — караблі былі без нагляду — частка рэчаў, якая там засталася, была вельмі моцна пашкоджана… Прасцей кажучы, некаторыя прадметы адзення згнілі. Таму яны не сталі іх аддаваць, а знішчылі», — распавёў Полазаў.

Караблі каля 10 месяцаў знаходзіліся фактычна без нагляду.

Полазаў нагадаў, што сярод афіцыйна канфіскаваных рэчаў — усе боепрыпасы, асабістая стралковая зброя і штатнае ўзбраенне (аўтаматы Калашнікава, пісталеты, гранаты), а таксама мабільныя тэлефоны, камп'ютары і флэшкі маракоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?