25.11.2019 / 07:35

Мэр другога па памеры горада самаабвешчанай ДНР выявіўся ўкраінскім разведчыкам 15

Былы народны мэр Горлаўкі ў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» Эдуард Мацюха з'яўляецца супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пасля пяці гадоў працы пад прыкрыццём на тэрыторыі Данбаса ён прыбыў у Кіеў і пагутарыў з журналістамі, паведамляе «ТСН.Тиждень».

«Я з'яўляюся разведчыкам Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны», — распавёў пра сябе Эдуард Мацюха.

«Эдуард — гэта той чалавек, які падаваў неабходную інфармацыю аб рэальнай сітуацыі на акупаваных тэрыторыях», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

У маі 2014 года Мацюху выбралі ў Горлаўцы «выканаўцам абавязкаў мэра», але ён прабыў на пасадзе нядоўгі час.

Сам Мацюха падкрэсліў, што сышоў з пасады мэра з-за штучна створанага канфлікту паміж групоўкамі сепаратыстаў. Ён сцвярджае, што гэта і было яго першым заданнем — пасварыць іх.

У сюжэце на ўкраінскім тэлебачанні распавялі, што пасля гэтага ён, быўшы першым сакратаром гарадскога камітэта Камуністычнай партыі, збіраў інфармацыю аб дзеяннях Расіі і наладжваў кантакты з расійскімі камуністамі з КПРФ.

Паводле інфармацыі Мацюхі, менавіта праз КПРФ Крэмль каардынуе сваю дзейнасць у Абхазіі, Прыднястроўі, Паўднёвай Асеціі, а таксама самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Адказным за гэтую каардынацыю чалавекам ад Дзярждумы РФ ён называе Казбека Тайсаева.

Мацюха таксама распавёў, што у 2018 годзе расейцы разглядалі планы рэанімацыі праекта «Новоросія».

«Гэта былі ваенныя планы, здабытыя мной, пра захоп Харкаўскай вобласці, Адэскай вобласці і стварэнне сухапутнага калідора да паўвострава Крым», — растлумачыў ён.

Па словах выведніка, у Расіі таксама разглядаюць варыянт чарговага рэферэндуму аб уключэнні асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у склад РФ.

Аўтары сюжэту паведамілі, што жонка Мацюха ўсе гэтыя гады не бачылася з мужам, не ведала пра яго працу на разведку і спецзаданне і думала, што ён працуе на сепаратыстаў.

NN.by

5
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
25.11.2019 / 07:51
А думаеце ў Беларусi няма такiх меров и губернаторов???
11
metsavend / Адказаць
25.11.2019 / 09:20
Видно, хороший разведчик, раз ему удалось пять лет проработать и водить за нос сепаров и их российских кураторов в  Дыре. Но сколько в  самой Украине высокопоставленных чиновников и депутатов, работающих на РФ? Украинские эксперты считают, что их, увы,  очень и очень много. Гораздо больше, чем можно себе представить. Они были и при Порохе, и до него, а сейчас российские шпионы и украинские предатели от зеленой власти  получили полный карт-бланш на работу в интересах Кремля. 
36
Пасан / Адказаць
25.11.2019 / 09:23
Он же ещё был президентом Франции под фамилией Саркози
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру