25.11.2019 / 08:01

Навукоўцы расказалі пра небяспеку соевых прадуктаў 2

Соевыя прадукты, якія многія прыхільнікі здаровага харчавання ўжываюць у якасці замены мяса і каровінага малака, могуць сур'ёзна шкодзіць здароўю, піша выданне Health.News са спасылкай на высновы французскіх навукоўцаў.

Аўтары даследавання прааналізавалі 55 прадуктаў з соі, у тым ліку дэсерты, соусы і напоі і высветлілі, што ў соі вельмі высокі ўзровень фітаэстрагенаў, здольных уплываць на гарманальны фон, а ў асобных выпадках нават правакаваць узнікненне анкалагічных захворванняў.

Небяспеку ў соі таксама ўтойваюць гербіцыды, якімі апырскваюць культуру. У СААЗ гэтыя рэчывы класіфікуюцца як «верагодны канцэраген». Акрамя таго ў соі ўтрымліваюцца элементы, якія зніжаюць засваенне кальцыю, жалеза, цынку, магнію і бялку. Больш за тое, яны блакуюць сінтэз гармонаў шчытападобнай залозы, правакуюць гіпатэрыёз і анкалогію.

Раней даследчыкі з Тафцкага ўніверсітэта ў ЗША высветлілі, што анкалагічныя захворванні нярэдка ўзнікаюць з-за незбалансаванай дыеты, у якой занадта шмат перапрацаванага мяса і цукру, а круп, садавіны, гародніны і малочных прадуктаў недастаткова.

NN.by

1
Cepro / Адказаць
25.11.2019 / 10:40
Ешце мяса - будзеце здаровы. )))
0
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
02.12.2019 / 19:24
Cepro, ага... з картопляй... на ноч... Апошнiм часам, набываючы шакалад у краме, уважлiва прыглядaюся да складу... Нашыя здраджваюць... У складзе - американская соя та пальмавая олiя... Але ж адную сапрау́дную знаходжу... (сакрэт) Раю набываць чорны шакалад (пазбау́ляе ад дэпрэсii)...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру