27.02.2009 / 17:38

Беларускіх кліентаў не прымаем 7

Некаторыя амерыканскія правайдэры заблакавалі сайты, створаныя з Беларусі, перастрахоўваючыся пры выкананні накладзеных на нашу краіну санкцый.

Некаторыя амэрыканскія правайдэры заблякавалі сайты, створаныя зь Беларусі, перастрахоўваючыся пры выкананьні накладзеных на нашу краіну санкцый.

Правайдэр адмовіў у паслугах сайту Bielar.us, створанаму пры Беларуска-Амерыканскім Задзіночанні праўнікам-беларусам Яраславам Крывым, які працуе ў ЗША. Сайт быў прысьвечаны амэрыканска‑беларускім справам і ня меў аніякага дачыненьня да беларускага ўраду. Вось як апісвае сытуацыю на сайце bielar.us сам Яраслаў.

У мінулую пятніцу Bluehost, наш гостынгавы правайдэр заблякаваў сайт. Bluehost паабяцаў выдаліць наш блог цягам 10 дзён. Сайт быў блякаваны чатыры дні, пакуль мы не завяршылі міграцыю на новы гостынг сёньня.

Лішне і казаць, што я быў надта зьдзіўлены, калі даведаўся пра блякаду. На Bielar.us не было нічога, што нават аддалена можна лічыць незаконным. Таму спачатку я меркаваў гэты проста памылка. Але гэта было ня так. Вось гісторыя, якая можна было чакаць, што яна здарыцца на Кубе ці ў Паўночнай Карэі, але не ў ЗША.

Калі я патэлефанаваў у кампанію па тлумачэньні, прадстаўнік Bluehost сказаў мне, што я «злоўжываў» іх умовамі наданьня паслугаў, бо я знаходзіўся ў Беларусі, калі я стварыў свой рахунак у іх кампаніі. Як я зразумеў, яны вылічылі гэта, адсачыўшы маю IP‑адрас.

Паводле Bluehost, Беларусь – «краіна, на якую накладзеныя санкцыі» (Sanctioned Country), і менавіта таму я ня мог быць іх кліентам. Яны патлумачылі, што пасьля кансультацыяў з Управай ЗША па кантролі за іншаземнымі актывамі (U.S. Office of Foreign Assets Control) было вырашана забараніць усім людзям зь Беларусі карыстацца любымі паслугамі кампаніі. Прадстаўнік Bluehost патлумачыў, што ім было шмат прасьцей забараніць гэта ўсім, чым спрабаваць высьветліць, хто ёсьць хто.

У выніку, хаця я жыву і працую ў ЗША, плаціў за іх паслугі сваёй амэрыканскай крэдытоўкай, яны заблякавалі ўэб‑сайт і паабяцалі выдаліць усё на працягу дзесяці дзён. Перад тым як зачыняць Bielar.us і мой асабісты сайт, яны не дасылалі жаднага папярэджаньня. Яны патлумачылі, што нават калі б я быў стварыўшы мой рахунак на Bluehost з тэрыторыі ЗША, мне ўсё адно забаранілі б карыстацца іх паслугамі. Проста таму, што я грамадзянін Беларусі.

Як спэцыяліст‑практык у галіне міжнароднага права, я ведаю, што сфэра дзеяньняў санкцыяў супраць Беларусі вельмі вузкая. Санкцыі маюць дзейнічаць толькі ў дзьвюх сытуацыях:

a) супраць некаторых людзей, што «падрываюць дэмакратычныя працэсы альбо інстытуцыі ў Беларусі» і чые імёны пералічаныя на ўэб‑сайце Казначэйства ЗША; а таксама

b) супраць «кантраляваных Лукашэнкам нафтахімічных канглямэратаў», як патлумачана Казначэйствам ЗША.

Але інтэрпрэтацыя Bluehost‑а была зусім ня вузкай. Згодна артыкулу 13‑му іх умоваў наданьня паслугаў:

1. Кожнай краіне, на якую накладзеныя санкцыі, усім урадавым, камэрцыйным ці іншым адзінкам, разьмешчаным у такой краіне, і ўсім асобам, што знаходзяцца ў любой з краінаў, на якія накладзеныя санкцыі, гэтым забараняецца рэгістравацца альбо залягіньвацца на BlueHost.Com, падпісвацца на любыя паслугі альбо карыстацца любымі паслугамі BlueHost.Com.

2. Любому чалавеку, які зьяўляецца рэзыдэнтам ці грамадзянінам краіны, на якую накладзеныя санкцыі, гэтым забараняецца рэгістравацца альбо залагіньвацца на BlueHost.Com, падпісвацца на любыя паслугі альбо карыстацца любымі паслугамі BlueHost.Com, незалежна ад таго, дзе знаходзіцца гэты чалавек.

У катэгорыю «краіна, на якую накладзеныя санкцыі», уключаныя Беларусь, а таксама Іран, Зымбабвэ і іншыя аўтакратычныя рэжымы. Несумненна, што артыкул 13‑ы накіраваны на дыскрымінацыйнае абыходжаньне з рэзыдэнтамі гэтых краінаў.

Як гэта ні смешна, але блог, заблякаваны Bluehost‑ам, ствараюць актывісты Беларуска‑Амэрыканскага Задзіночаньня – адной з найстарэйшых беларускіх прадэмакратычных групаў у ЗША. Яго вашынгтонскае прадстаўніцтва часьцяком грае вырашальную ролю, спрыяючы кшталтаваньню палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі.

На нашым блогу зьмешчана некалькі пастоў, прысьвечаных таму, як замежная палітыка ЗША павінна дапамагчы ў прасоўваньні правоў чалавека, свабоды слова і правапарадку ў Беларусі. Дарэчы адной з мэтаў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, прынятага Кангрэсам у 2006 годзе было «садзейнічаньне разьвіцьцю незалежных ... інтэрнэт‑мэдыяў, якія працуюць ... з месцаў, разьмешчаных па‑за межамі краіны».

...

З гэтай гісторыі ёсьць дзьве простыя, але важныя навукі:

Практычная навука палягае ў тым, што трэба трымацца далей ад Bluehost. ...

У палітычным сэнсе зазначым, што амэрыканскія агенцыі, адказныя за ажыцьцяўленьне санкцыяў павінны хутчэй перадухіляць, чым ухваляць такія захады.

* * *

Як зазначае таксама Яраслаў Крывой, зь ім зьвязваліся іншыя беларусы, таксама выкінутыя з Bluehost‑а праз сваю дзяржаўную прыналежнасьць. Ён таксама піша, «праблема большая чым я напачатку думаў. Усе беларускія профілі былі выдаленыя ў 2007 годзе адміністрацыяй Guru.com – папулярнага сайту для фрылянсэраў. Яны больш не прымаюць беларускіх кліентаў. Іх матывацыя такая самая – зашырокая інтэрпрэтацыя санкцыяў.... У 2008 годзе iKobo.com (апрацоўшчык онляйнавых плацяжоў) таксама папрасіў усіх беларускі’ кліентаў сысьці цягам пяці дзён, абапіраючыся на сваю інтэрпрэтацыю санкцыяў.

0
Кастусь / Адказаць
27.02.2009 / 17:46
А чаму б не паспрабаваць зьвярнуцца ў амерыканскi суд?
0
Юрась Зянковіч / Адказаць
27.02.2009 / 18:55
Во блін! Прыходзьце да мяне: www.cheaphostingby.com, адмаўляць ня буду нікому.
0
wint / Адказаць
27.02.2009 / 22:56
Хрэнь нейкая. Прабачце. Хтосьці, што б ні рабіў, а гемарой усюды знойдзе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру