25.11.2019 / 08:43

27 лістапада «Машіна времені» святкуе 50-годдзе ў Мінску вялікім канцэртам 4

Беларусь для фронтмэна «Машіны времені» Андрэя Макарэвіча — радзіма продкаў.

Сярод іх былі і шляхціцы гербу «Сас» ды ўніяцкія святары Усакоўскія, і каралеўскія сяляне Макарэвічы, і дзеячы Бунду Шмуйловічы…

«Я добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: «шчы», «шчука», згадваю як цяпер», — расказваў Макарэвіч.

(Назву Блудзень да 1964 года мела вёска Паўловічы Бярозаўскага раёну Брэсцкай вобласці, а Пагодзіна гэта старая назва чыгуначнай станцыі «Бяроза-Картузская» побач.)

Некалькі гадоў таму Макарэвіч запісаў па-беларуску сваю песню «Снег».

«Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце», — сказаў Макарэвіч пра песню па-беларуску.

Магчыма, яна таксама прагучыць 27 лістапада, падчас канцэрта, прысвечанага 50-годдзю легендарнага гурта «Машіна времені» ў мінскім Палацы рэспублікі. У праграме — песні ад 1970-х да 2010-х.

NN.by

2
Раман / Адказаць
25.11.2019 / 12:01
Жадаю гурту Машина времени доугiх i пленных гадоу
1
mikola ramanau / Адказаць
25.11.2019 / 13:42
Uvazuha Makareviczu ! Nejak jago *adsturhnula* Maskva za toe sto ION vykazausja Za padtrymku UKRAINY ! Ion suprac raseiskai Agresyi suprac Ukrainy !.....
0
Пануры / Адказаць
04.12.2019 / 09:27
Цiкава, а што яго бабця мела на увазе калi казала ШЧЫ? Хай праслухае песню Еудакiмава *Фантазер*.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру