25.11.2019 / 12:45

Huawei ў Расіі пачне прадаваць смартфоны без сэрвісаў Google 5

9to5google

Выданне «Камерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы заявіла, што кампанія Huawei ўвядзе ў продаж у Расіі флагманскія смартфоны Mate 30 і Mate 30 Pro — у іх не будзе сэрвісаў Google.

Па інфармацыі выдання, запуск апаратаў адбудзецца ўжо 25 лістапада, смартфоны нібыта ацанілі ў 40-50 тысяч расійскіх рублёў (630-785 даляраў). Каментароў расійскага прадстаўніцтва Huawei з гэтай нагоды пакуль не паступала, але на афіцыйным сайце кампаніі з'явіліся старонкі з апісаннем смартфонаў (праўда, пакуль без цэнаў).

Журналіст 42.TUT.BY звязаўся з беларускім офісам Huawei і папрасіў удакладніць, ці ёсць падобныя планы ў дачыненні да нашай краіны. Як адзначылі ў кампаніі, «аб запуску прылады ў Беларусі каментароў пакуль няма»

NN.by

5
вусцішны троль / Адказаць
25.11.2019 / 15:03
І навошта такое лайно за такія грошы?!
3
Генэрал Голад / Адказаць
25.11.2019 / 20:58
вусцішны троль, беларускае слова "лайно" мае іньшы сэнс, чым вы сабе прыдумалі. Лайно - тканіна, бялізна, адзежына з тканіны. 

Задзяўблі вы нас ужо з сваёй украінізацыяй! 
5
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
28.11.2019 / 09:26
Карыстаюся толькі гуглам. Ніякіх мыларураў яндэксаўшмандэксаў не прызнаю. Увогуле, па магчымасці абыходжу ўсё расеянскае.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру