У беларускім футболе існуе праблема ладу жыцця, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 27 лютага.

«Мне падабаецца тут. Вельмі гасцінны, адкрыты народ. Шмат хуткіх футбалістаў. Яны стараюцца, але ёсць праблема ладу жыцця. Тут п'юць шмат алкаголю. Не ўсе могуць сказаць, што вольныя ад яго», — зазначыў Б.Штанге.

Паводле слоў трэнера, нядаўна ён «разам з адной камандай» вяртаўся з Турцыі.
«У «д'юці-фры» гульцы набралі алкаголю. Я пытаюся: гэта ты сабе? Адказ: для таты, для маці. Нельга сумяшчаць алкаголь і прафесійны спорт», — падкрэсліў Б.Штанге.

Трэнер зазначыў, што яго як іншаземца ў беларускім футболе раздражняюць шмат якія рэчы, у прыватнасці, позні паказ матчаў і футбольных аглядаў, «калі дзеці, якім трэба ў школу, ужо спяць».

На думку Б.Штанге, патрэбна больш цікавых матэрыялаў у СМІ пра футбол, рэкламы, а таксама мадэрнізацыя і будаўніцтва новых стадыёнаў, павышэнне ўзроўню мясцовых спецыялістаў.

«Вышэйшую кваліфікацыю ФІФА тут маюць шэсць трэнераў, з іх два іншаземцы.
У Германіі такіх дзве тысячы, якія працуюць на ўсіх узроўнях», — заявіў нямецкі спецыяліст.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?