Дарагія сябры, запрашаем ў каляднае падарожжа па Налібоцкім краі. Першы пункт нашай праграмы — шпацыр па Экалагічнай сцежцы ў Налібоцкай пушчы з магчымасцю ўбачыць зуброў у гадавальніку каля вёскі Рум.

А калі пашанцуе, убачым зуброў і ў натуральным асяроддзі — яны кожны дзень выходзяць з дзікай пушчы да кармушак.

Побач з гадавальнікам — вёска Белакорац, дзе нас сустрэне гасцінны Васіль Шакун, патомны егер, найлепшы знаўца Налібоцкага краю, гаспадар аграсядзібы «Налібоцкія васількі».

У гасцях у патрыярха пушчы мы станем удзельнікамі вясёлай святочнай праграмы з забавамі і народнай музыкай. Усіх чакае смачны пачастунак ад гаспадароў - шурпа з дзічыны і пірог з гарбатай.

Кульмінацыя каляднага свята пройдзе ў шляхецкім фальварку Родзевічы. Гасцей чакае яскравая імпрэза, вясёлае застолле, калядаванне, танцы, конкурсы.

У завяршэнне праграмы - навагодні феерверк!

Даты правядзення праграмы для зборных груп: 14, 21, 28 снежня 2019-га, 2, 5, 18 студзеня 2020-га.

Даведкі па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0