26.11.2019 / 12:23

ДАІ не плануе змяняць тэрміны абавязковай змены шын 1

Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ Ганна Банадык, перадае БЕЛТА.

Прадстаўнік ДАІ адзначыла, што існуючыя тэрміны — з 1 снежня па 1 сакавіка — былі ўведзеныя не так даўно, пакуль іх мяняць не плануецца. Яна дадала, што, да прыкладу, у гэтым годзе лістапад быў досыць цёплым і было б недарэчна мяняць дату абавязковай змены шын на аўто.

Але тэрміны могуць быць ссунутыя, калі будзе зафіксаваны значны рост ДТЗ з-за незамененай гумы.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
09.12.2019 / 11:18
Кто вообще приложил такую бредовую идею?! Зима передвинулась на Июль?! Что значит: Но сроки могут быть сдвинуты, если будет зафиксирован значительный рост ДТП из-за не смененной резины. Раньше советские, 90-е годы зимние шины были не обязательно. Почему то гаишники не кричали надо срочно обязать. И статистику не вели, на пенсию не в 60.  
https://nn.by/?c=ar&i=241749&lang=ru
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру