28 лютага 2009 года Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы правяло мітынг у падтрымку стваральнікаў партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя. Мітынг адбыўся каля будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Мітынг пачаўся ў 13-00 і цягнуўся каля трох гадзін. Хрысьціяне розных канфесіяў і людзі дэмакратычных перакананьняў сярод якіх былі беларусы, расейцы, і амэрыканцы прынялі ўдзел у мітынгу падтрымкі БХД.

Старшыня ЗБМА Мікола Цімашэнка, распавёў прысутным пра падзеі, якія адбываліся вакол зьезду БХД, у прыватнасьці пра праблемы з памяшканьнем для правядзеньня зьезду, пра запужваньне дэлегатаў з боку ўладаў. Таксама ён распавёў пра працу , якую робіць ЗБМА, каб прыцягнуць ўвагу амэрыканскіх уладаў да праблемаў хрысьціянаў Беларусі.

Мікіта Агароднік, адзін з лідараў ЗБМА рраспавёў прысутным пра змаганьня БХД супраць алкагалізацыі Беларусі і заклікаў прысутных трымацца разам у абароне правоў беларусаў на Бацькаўшчыне.

Па выніку мітынгу былі сабраныя подпісы ў падтрымку БХД. Было вырашана болей актыўна кантактавацца з уладамі ЗША па пытаньням дапамогі беларускім хрысьціянам.

Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?