27.11.2019 / 23:36

«Быць святым, быць крутым ці быць багатым»: тры спосабы стаць рэвалюцыйным лідарам. Але адна ўмова 8

Піша Міхась Баярын.

Ілюстрацыйнае фота Svaboda.org.

«Рэспубліка Рэвалюцыя». Была такая некалі камп'ютарная гульня ў канцы 90-х для постсавецкіх падлеткаў. Прадавалася на вуліцах.

Дзеянне адбывалася амаль у Менску, на вобраз якога былі накладзеныя ўсе былыя савецкія сталіцы.

Сумесь стратэгіі і ролевай гульні. Галоўны герой мусіў быў зрабіць «рэвалюцыю» ў постсавецкай карумпаванай дыктатарскай краіне.

Дык вось, там было тры метрыкі, на якія мог абаперціся наш герой, — Аўтарытэт, Сіла і Грошы. «Рэвалюцыю» можна было зрабіць умоўна трыма спосабамі:

1) вы «святы» лідар і ў вас ёсць вернікі,

2) вы «круты» і ў вас ёсць пацаны,

3) вы «багацей» і ў вас шмат грошай.

Ці можна было спалучаць гэтыя стратэгіі.

Галоўная ж ідэя гульні вельмі простая — трэба мець сілу, каб перамагчы. Моцным трэба быць, а не слабым.

Каб стаць моцным, трэба палюбіць сваю сілу. Трэба яе расціць, яе павялічваць, яе выбіраць.

А тое, што робіць нас слабымі, — трэба вызначаць і выдаляць.

Мы маглі б мець усе тры складнікі перамогі ў гэтай гульні. Але мы, беларусы, увесь час сварымся паміж сабой. Гэта галоўная нашая слабасць.

У бальшыні выпадкаў — не вельмі і важна, пра што мы там сварымся — важна само тое, што мы сварымся, і тое, што мы робімся ад гэтага слабейшымі.

Не важна ўжо даўно — выбары ці байкот, — важна ўсім аб'яднацца і стаць сілай.

20
Свободный / Адказаць
28.11.2019 / 00:04
Да Какие оппозицыи сопротивления вы о чем?) "Людям" дадут по 50 бинов в к зп но в месяц вырабау и все все будут молиться и на досрочное понесуться оййй
6
шлёма / Адказаць
28.11.2019 / 05:46
Чтобы сделать революцию необходимо иметь своим сторонником народ, стать лидером у народа. Для народа нужна ясная и понятная цель, которая необходима ему, для достижения этой цели народ не остановится ни перед чем.
3
Цетка Алена / Адказаць
28.11.2019 / 08:37
Для падлеткау можа i неблагая мадэль , а для людзей , што па узросту ужо не гуляюць у камп'ютэрныя гульнi , неблага было б дадаць iнтэлект. Сварак ад гэтага дакладна стала б меней.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру