Каментатар Уладзімір Навіцкі пайшоў на пенсію, паведамляе Tribuna.com.

65-гадовы журналіст напісаў заяву аб сыходзе з канала «Беларусь 5» у сувязі з выхадам на пенсію.

Навіцкі нарадзіўся 8 траўня 1954 года ў Брэсце. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, а таксама Беларускі політэхнічны інстытут.

На тэлебачанні працаваў з мая 1981-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0