Літва адхіліла запрашэнне Фінляндыі на трохбаковыя кансультацыі з Беларуссю па БелАЭС, паведамляе Interfax.by.

«Гэта праблема ўсяго ЕС, гэта рэгіянальная праблема і праблема ЕС, таму мы хацелі б, каб усе рэгулятары ЕС былі неяк уцягнутыя ў вырашэнне гэтай праблемы», — сказала кіраўнік прэзідэнцкай групы па замежнай палітыцы Аста Скайсгірыце.

«Мы б хацелі больш шырокага ўключэння. Фінскага рэгулятара таксама, разам з рэгулятарамі іншых краін ЕС», — дадала яна.

Па словах дыпламата, БелАЭС «не з'яўляецца двухбаковай справай Літвы і Беларусі ці Фінляндыі і Беларусі».

Прапанову аб правядзенні трохбаковых кансультацый агучыў напярэдадні ў Мінску міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле яго слоў, «гэта дазволіла б зрабіць супрацоўніцтва шырэйшым і ўсталяваць прыярытэты партнёрства».

Для Беларусі важна ў будучыні мець магчымасць прадаваць электрычнасць з Астравецкай АЭС у Еўрасаюз. Гэта, акрамя таго, гарантавала б наяўнасць стратэгічна важнага энергетычнага моста ў Еўропу. Прапанова Фінляндыі важная, бо яна дае магчымасць у будучыні легалізаваць пастаўкі электраэнергіі з АЭС у Еўрасаюз так, каб пры гэтым афіцыйная Вільня не страціла твару. Варта адзначыць, што Фінляндыя — адна з нешматлікіх дзяржаў, якія валодаюць тэхналогіямі будаўніцтва АЭС, нароўні з Францыяй, Расіяй, ЗША і Японіяй.

Літва дагэтуль катэгарычна адмаўляе магчымасць закупу электраэнергіі з Астравецкай АЭС, баіцца расійскіх атамных тэхналогій пад бокам у сваёй сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?