27.11.2019 / 07:58

Навукоўцы: галаданне падаўжае жыццё 4

Рэгулярнае галаданне спрыяе зніжэнню рызыкі сардэчнай недастатковасці і павелічэнню працягласці жыцця. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Амерыканскай Асацыяцыі Сэрца, піша MedicalXpress.

У часе даследавання каля дзвюх тысяч чалавек прайшлі катэтэрызацыю сэрца. З іх 389 практыкавалі рэгулярнае галаданне. Пры гэтым яны назіраліся на працягу амаль чатырох з паловай гадоў.

Высветлілася, што смяротнасць сярод тых, хто галадаў, была на 45 працэнтаў ніжэй, чым у астатніх удзельнікаў даследавання.

Акрамя таго, спецыялісты прааналізавалі звесткі аб тых жа пацыентах і высветлілі, што сардэчныя прыступы ў тых, хто рэгулярна галадае адбываюцца на 71 % радзей.

NN.by

5
Джанни Родари / Адказаць
27.11.2019 / 11:21
Я не учёный, но по себе знаю, не поем расшатываются нервы. Становлюсь злым, дерзким, не уравноыешенным.Вывод: от голодной жизни толку мало,можно психом стать.
0
Жвір / Адказаць
28.11.2019 / 13:31
Джанни Родари, шмат у якіх краінах людзі галадаюць праз галечу, але ж не да іх, бо трэба азеляняць Марс і змагацца за глябальны ўплыў, што патрабуе грошаў... Таму "навукоўцы" робяць цікавыя адкрыцьці...:))
0
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
02.12.2019 / 19:15
БЕЛАРУСЫ МУСЯЦЬ ЖЫЦi ВЕЧНА, пакуль за нашым харчаваннем ой як пiльна сочыць наш... дыетоляг... з трыма лыжкамi мэду штодзённа...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру