Усяго патроху3333

Высокапастаўленага беларускага чыноўніка ўкусіў кажан

Гісторык Антон Астаповіч расказаў «Нашай Ніве» пра выпадак, які здарыўся днямі з яго прыяцелем.

Паколькі сябар — «высокапастаўлены чыноўнік», за яго пра здарэнне расказаў Астаповіч.

Гісторыя здарылася ў Мінску, у кватэры, дзе няма ката.

«Сябра дастаў з гаўбца зімовыя чаравікі, якія стаялі там улетку і ўвосень, троху пагрэў у хаце і стаў абуваць. Нага лезці не хацела, і нешта кальнула ў палец. Палез, дастаў — кажан. Прабілі па інтэрнэце, што рабіць, і завезлі кажана ў пункт ратавання. А сябра патрапіў на поўны антырабічны курс», — кажа гісторык.

Рэч у тым, што кажаны, як і другія дзікія млекакормячыя, —патэнцыйныя пераносчыкі шаленства.

Ілюстрацыйнае фота, з фэйсбука «КажанаПоліса».

У цэнтры ратавання рукакрылых «КажанаПоліс» памятаюць, як ім прывезлі таго кажана ў каробцы.

«Ён спіць, жывы-здаровы. Гэта быў двухколерны кажан, дзяўчынка», — расказаў супрацоўнік цэнтра Аляксей Шпак.

Ён дадаў, што прымаць рукакрылых на зімоўку пачалі толькі на мінулым тыдні, як тэмпература апусцілася ніжэй за нуль. Цяпер у цэнтры спіць сем кажаноў — шэсць двухколерных і адзін паўночны.

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»29

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь не могуць пералічваць аліменты з Расіі. І рашыць праблему пакуль не ўдаецца

Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку1

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй15

Сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны ў Стамбуле пакуль не запланаваная2

4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»10

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай5

Па-беларуску зараз навучаецца ўсяго 8% школьнікаў20

Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць. Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза22

Нявестка Ананіч звольнілася з СБ пасля 12 гадоў працы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»29

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць