Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Вадзім Усціновіч, піша БелТА.

«Па фактах вішынгу ў Беларусі за лістапад зарэгістравана каля 400 злачынстваў. Намі атрымана інфармацыя, што сляды, як правіла, вядуць альбо ў Расію, альбо ва Украіну», — сказаў Вадзім Усціновіч.

Праваахоўнікі нагадваюць, што ні ў якім разе не варта перадаваць аплатныя рэквізіты з поўным нумарам карткі і тэрмінам яе дзеяння, лагін і пароль да інтэрнэт-банкінгу, іншую персанальную інфармацыю. Не варта ўступаць у перамовы з незнаёмцамі. Варта пакласці слухаўку і самастойна звярнуцца ў банк па нумарах, пазначаных на афіцыйным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0