Грамадзяніна Расіі Канстанціна Бурыкіна, які адбыў пакаранне за захоўванне зброі і выйшаў на волю, дэпартавалі з Беларусі.

Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў сям'і святара, паведамілі, што ён у Расіі. Дэпартавалі Бурыкіна прыкладна тыдзень таму.

Бурыкін, больш вядомы як «бацюшка са свастыкай», вызваліўся з калоніі 18 лістапада. Падчас зняволення бацькі дачка Бурыкіна дала шакуючае інтэрв'ю, у якім заявіла пра сэксуальны і фізічны гвалт з боку бацькі і яго другой жонкі.

Сілавікі праводзілі праверку яе словаў, аднак гісторыя нічым не скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0