Delfi

Delfi

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Вільні сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і пажадаў яму не ісці на саступкі ў ходзе будучых перамоў аб міры на ўсходзе Украіны, піша Delfi.lt

Лідары Украіны, Расіі, Германіі і Францыі 9 снежня павінны сустрэцца ў Парыжы для новага раўнду перамоваў аб перамір'і на Данбасе. «Мы пажадалі поспехаў у перамовах з даволі моцным партнёрам па перамовах, не ісці на такія саступкі, якія былі б неабгрунтаванымі», — сказаў літоўскі лідар на сумеснай прэс-канферэнцыі з Зяленскім. Ён сказаў, што чакаюцца саступкі і з боку Расіі, бо «толькі гэта можа быць названа перамовамі».

Г. Наўседа выказаў надзею, што вынікі будучых перамоваў знізяць напружанасць у рэгіёне, адновяць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і «дазволяць Украіне і Расіі супрацоўнічаць на роўных».

У. Зяленскі сказаў, што не чакае ад сустрэчы ў Парыжы вялікіх перамог або спынення вайны «заўтра». «Я хачу яснага разумення, як прэзідэнт Украіны, краіны, якая ваюе, калі мы можам і як мы можам на самай справе спыніць гэтую вайну», — сказаў прэзідэнт Украіны.

У. Зяленскі пакуль не пацвердзіў паведамленняў СМІ пра тое, што ў Парыжы павінна адбыцца яго сустрэча з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і сказаў, што ў выпадку неабходнасці сустрэнецца і з ім, і з лідарамі Германіі ці Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0