У Думе і каля Думы.

Разбіраюць праект закона аб адмене кары смерцю. Ад левых выступае Булат (трудавік, літвін, Сувальскай губ.) Ён кажа, што статыстыка паказвае, што там, дзе кары смерцю няма, змяншаецца і лічба праступкаў, каторыя караюцца смерцю. Правыя кажуць: «Няхай рэвалюцыянеры перастануць забіваць людзей, тады і мы будзем стаяць за адмену кары смерцю». Але ... кара смерцю мусіць быць адмененая яшчэ і таму, што суд — рэч чалавечая і можа ён памыліцца. Не раз пасля расстрэлу суддзі дазнаваліся, што згубілі нявіннага чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?