Доўгатэрміновае пагадненне па транзіце газу паміж Расіяй і Украінай па еўрапейскіх правілах павінна быць заключана да 13 снежня 2019 года. Такую заяву зрабіў гендырэктар «Нафтагаза Украіны» Юры Вітрэнка, піша Bloomberg.

Ён растлумачыў, што, па еўрапейскіх правілах, зарэзерваваць магутнасці трэба загадзя, і 13 снежня з'яўляецца крайняй для гэтага датай. Вітрэнка адзначыў, што ўкраінскі бок і так рэгулярна адсоўваў дэдлайн, каб вырашыць доўгатэрміновае браніраванне магутнасцяў.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што бакі адчуваюць дэфіцыт часу пры абмеркаванні новага транзітнага кантракту. Ён адзначыў, што Масква перадала Кіеву ўсе прапановы, аднак пра дэталі перамоваў казаць адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0